На працягу апошніх дваццаці гадоў 21 лютага ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, заснаваны ЮНЭСКА па ініцыятыве Бангладэш. Свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак і захаваць моўную разнастайнасць, падтрымаць нацыянальныя культуры, а таксама забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай мовай.
Сёння прэстыжна валодаць замежнымі мовамі: англійскай, нямецкай, кітайскай. А роднай, беларускай? Беларускую мову мы вывучаем у школе, каледжы, нядрэнна разумеем, але мала ёю карыстаемся і свабодна на ёй гаворым. Для большасці грамадзян нашай краіны пастаянным сродкам зносін з’яўляецца руская мова. На жаль, беларуская мова мала выкарыстоўваецца ў паўсядзённасці. Тым не меньш, эксперты лічаць, што беларуская мова сёння стала больш актыўна ўжывацца у сферы рэкламы, культуры, бізнесу, а таксама ў інтэрнэт-прасторы.
У гэты дзень у каледжы адбудзецца святочны марафон «МОВА РОДНАЯ - МОВА МОДНАЯ!»: моўны турнір “Размаўляем па-беларуску”, акцыя ”Гаворым па-беларуску”, інтэлектуальная гульня па беларускай мове і літаратуры “Ці ведаеш ты…?”, інтэлектуальны тэст “Якіх беларускіх пісьменнікаў ты ведаеш?”, кніжная выстава да Міжнароднага дня роднай мовы
https://xn--b1aeadgdfsja5a8m.xn--90ais/43-mova-rodnaya-mova-modnaya#sigProId1060cdb7e4